1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 сакавіка 2013 года спынены прыём юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі банкнот наміналам Br10 і Br20 узору 2000 года па ўсіх відах плацяжоў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацбанка.
Абмен банкнот наміналам Br10 і Br20, што выводзяцца з абарачэння, можна ажыццявіць без абмежаванняў і без спагнання камісійнай узнагароды ў любой суме, кратнай Br50: у перыяд з 1 сакавіка па 30 верасня 2013 года ўключна – у Нацыянальным банку і банках краіны; у перыяд з 1 кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2014 года ўключна – у Нацбанку.
З 1 красавіка 2014 года банкноты наміналам Br10 і Br20 будуць выведзены з абарачэння і лічыцца несапраўднымі.-0-