У Беларусі прыняты першы Нацыянальны план па правах чалавека. Пра гэта паведаміла на мерапрыемстве, прысвечаным Дню ААН, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі прыняты першы Нацыянальны план па правах чалавека. Пра гэта паведаміла на мерапрыемстве, прысвечаным Дню ААН, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нацыянальны план атрымаў падтрымку Прэзідэнта Беларусі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў.
"Гэты Нацыянальны план - палітычны дакумент, які з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай, што вызначае асноўныя напрамкі дзеянняў па імплементацыі нашых абавязкаў па захаванні правоў чалавека, - сказала намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. - Для мяне асаблівы гонар абвясціць аб прыняцці Нацыянальнага плана ў дзень старту кампаніі "Інклюзіўная Беларусь".
Кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадства аб бар'ерах і няроўнасці, на барацьбу са стыгматызацыяй уразлівых груп насельніцтва.
Алена Купчына павіншавала каманду ААН і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства з Днём ААН, які адзначаецца 24 кастрычніка.