У Беларусі прынята ў новай рэдакцыі Дырэктыва Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 года №2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату". Адпаведны ўказ №135, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Дырэктыву, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі прынята ў новай рэдакцыі Дырэктыва Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 года №2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату". Адпаведны ўказ №135, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Дырэктыву, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах павышэння якасці жыцця людзей працэсу дэбюракратызацыі прапануецца надаць усеагульны характар, распаўсюдзіўшы яго не толькі на дзяржаўны апарат, але і на ўсе структуры, якія ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.
Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы №2 таксама з'яўляецца дакладная ўстаноўка на вырашэнне ўсіх праблем і цяжкасцей насельніцтва, у першую чаргу непасрэдна на месцах. У сувязі з гэтым стварэнне неабходных умоў для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці грамадзян, павышэння якасці аказання паслуг насельніцтву аднесена да найважнейшай задачы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Так, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручаецца арганізаваць у кожным раёне, у тым ліку на платнай аснове, прадастаўленне насельніцтву розных запатрабаваных на практыцы паслуг (напрыклад, па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ), а таксама ў прыярытэтным парадку забяспечыць належную працу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Прадугледжваецца ўкараненне сістэмы рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі эфектыўнасці дзейнасці такіх арганізацый.
Для павышэння адкрытасці дзяржаўных органаў на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (іх намеснікаў) ускладаецца абавязак праводзіць кожную сераду з 8.00 да 13.00 асабісты прыём грамадзян, кожную суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі, не радзей аднаго разу ў квартал выязныя асабістыя прыёмы.