6 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 года №1000, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня 2012 года пераносіцца на суботу 22 снежня бягучага года, з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня гэтага года. У 2013 годзе працоўны дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 мая на суботу 18 мая 2013 года. Прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

БЕЛТА