Змены, якія тычацца абароны дзяцей ад інфармацыі, здольнай нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, уносяцца законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 г. № 362-З, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Змены, якія тычацца абароны дзяцей ад інфармацыі, здольнай нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, уносяцца законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 г. № 362-З, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Змены і дапаўненні ўносяцца ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе.

У прыватнасці, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з указаннем узроставай катэгорыі: "0+" (што азначае без абмежаванняў), "6+" (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі "12+", "16+" і "18+". Змены замацоўваюць абавязак юрыдычных асоб, ІП, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і (або) распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, прысвойваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі.

У дакуменце таксама сказана, што ўладальнікі камп'ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месцаў, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, установы адукацыі абавязаны прымяняць адміністрацыйныя, арганізацыйныя меры, праграмна-апаратныя і праграмныя сродкі, якія дазваляюць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю.

Згодна з законам, у мэтах каардынацыі дзейнасці пры ўрадзе Беларусі будзе створаны грамадска-кансультатыўны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю. Яго рашэнні будуць мець рэкамендацыйны характар.

Асноўныя пункты закона ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)