31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыпынена льготнае спажывецкае крэдытаванне грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Савет Міністраў 30 мая 2011 года прыняў пастанову №678, якой прыпынена дзеянне пастановы №1010 ад 1 жніўня 2009 года "Аб зацвярджэнні пераліку тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты" да асаблівага рашэння Савета Міністраў Беларусі.
"Улічваючы праводзімую работу па аптымізацыі напрамкаў расходавання бюджэтных сродкаў і вызначэнні новых падыходаў у пытаннях цэнаўтварэння і спажывецкага крэдытавання, урадам Беларусі прынята рашэнне часова прыпыніць рэалізацыю механізму льготнага крэдытавання набыцця вышэйназваных тавараў", - растлумачылі ў Міністэрстве гандлю Беларусі.
Нагадаем, што пачынаючы са жніўня 2009 года адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", "Белпрамбудбанк" ажыццяўлялася выдача грамадзянам льготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы для набыцця ў гандлёвых аб'ектах тавараў па пераліку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым крэдытаванне ажыццяўлялася з бюджэтнай падтрымкай у выглядзе кампенсацыі банкам страт, звязаных з выдачай такіх крэдытаў.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 1 жніўня 2009 года №1010 быў вызначаны пералік тавараў, на набыццё якіх прадастаўляюцца крэдытныя рэсурсы. Ён уключае 55 таварных пазіцый, у тым ліку будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, вырабы сантэхнікі, мэблю, адзенне і іншыя тавары.-0-
БЕЛТА
У Беларусі прыпынена льготнае спажывецкае крэдытаванне грамадзян
31.5.20110 праглядаў