2 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падпісаў указ "Аб некаторых гарантыях грамадзянам, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам грамадзянам, прызваным на тэрміновую ваенную службу, прадугледжваецца прадастаўленне дадатковай гарантыі ў выглядзе адтэрміноўкі вяртання (пагашэння) крэдыту, атрыманага для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў, а таксама выплаты працэнтаў, платы (камісійных і іншых плацяжоў) за карыстанне такім крэдытам.
Гэтая адтэрміноўка будзе прадастаўляцца грамадзянам на ўвесь перыяд праходжання тэрміновай ваеннай службы (службы па прызыве) як у дачыненні да крэдытаў, атрыманых на льготных умовах, так і ў дачыненні да крэдытаў, выдадзеных банкамі на камерцыйнай аснове. Дзеянне адтэрміноўкі будзе спыняцца пры звальненнi грамадзяніна з тэрміновай ваеннай службы, а таксама пры заключэннi кантракту аб праходжаннi ваеннай службы.
Указам прадугледжана кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту страт банкаў, звязаных з прадастаўленнем адтэрміноўкі. Такая кампенсацыя будзе ажыццяўляцца ў памеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на тры працэнты гадавых.
Рэалізацыя палажэнняў указа дазволіць аказаць дзейсную матэрыяльную падтрымку грамадзянам, якія атрымалі крэдыт для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылля, у перыяд выканання імі воінскага абавязку.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
БЕЛТА
У Беларусі прызваным на тэрміновую ваенную службу будзе прадастаўляцца адтэрміноўка вяртання крэдыту на жыллё.
2.8.20110 праглядаў