19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 14.00, у Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі больш за 65% выбаршчыкаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме. Паводле даных ЦВК на 14.00, удзел у выбарах Прэзідэнта прынялі 65,2% выбаршчыкаў, або 4 млн. 625 тыс. 656 чалавек. У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавалі 64,8% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 71,8%, у Гомельскай - 70,2%, у Гродзенскай - 62,7%, у Мінскай - 68,7%, у Магілёўскай - 68,8% і ў горадзе Мінску - 53,4%. За межамі Беларусі ўжо прагаласавалі 55,3% выбаршчыкаў.-0-

БЕЛТА