У Беларусі вырабляецца шырокі спектр медыцынскай тэхнікі, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко перад адкрыццём Беларускага медыцынскага форуму (BelarusMedica) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі вырабляецца шырокі спектр медыцынскай тэхнікі, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко перад адкрыццём Беларускага медыцынскага форуму (BelarusMedica) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Раней мы ўсё рэнтгенаўскае абсталяванне, асабліва лічбавае, куплялі за мяжой. На сёння яно сваё. Апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, шаўны матэрыял, аперацыйныя сталы - свае. Вялікі спектр медыцынскай тэхнікі ўжо асвоены ў нас", - сказаў Васіль Жарко.

Міністр дадаў, што добрых вынікаў у галіне аховы здароўя шмат у чым удалося дасягнуць дзякуючы перааснашчэнню медыцынскіх устаноў самым сучасным абсталяваннем.

Гаворачы пра значнасць такіх медыцынскіх форумаў, Васіль Жарко адзначыў, што без іх немагчыма развіццё аховы здароўя. Практикуючыя ўрачы, навукоўцы маюць магчымасць азнаёміцца з навінкамі, падзяліцца перадавым вопытам.

Беларускі медыцынскі форум уключае ў сябе міжнародныя спецыялізаваныя выставы "Ахова здароўя Беларусі", "ФармЭкспа" і "Стаматалогія Беларусі". Сваю прадукцыю і тэхналогіі дэманструюць больш за 200 экспанентаў з 14 краін. Сярод іх сусветныя лідары ў вытворчасці медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Ганаровым госцем з'яўляецца Індыя.

Выстава найноўшых дасягненняў у галіне медыцыны праходзіць у Мінску з 22 па 25 сакавіка па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)