19 ліпеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. У Беларусі вытворчасць прадукцыі чорнай металургіі ў I паўгоддзі ўзросла на 8,6% да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года, што склала Br2,704 трлн., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. З асноўных відаў вырабаў гэтай галіны станоўчая дынаміка адзначана ў вытворчасці труб стальных: іх выраблена 80,5 тыс.т, што склала 169,4% да ўзроўню студзеня-чэрвеня мінулага года. Выпрацавана дроту звычайнай якасці 145,4 тыс.т (131,8%) і стальнога дроту 34,3 тыс.т (110,4%). Пераадолены спад вытворчасці металакорду. За шэсць месяцаў выпушчана гэтай прадукцыі 44,6 тыс.т, што склала 120,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Па астатніх асноўных відах прадукцыі чорнай металургіі пакуль не пераадолены спад вытворчасці. Выпушчана 1324 тыс.т сталі, што на 0,4% менш, чым у студзені-чэрвені 2009 года. Вытворчасць пракату чорных металаў склала 1222,3 тыс.т (97%). Па дадзеных Белстата, запасы гатовай прадукцыі ў галіне невялікія і складаюць 15,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці або Br70,2 млрд. Запасы труб стальных складаюць 61,8%, гатовага пракату чорных металаў - 5,5%, дроту звычайнага - 10,6%.

БЕЛТА