У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сувязі з гэтым Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўнай установай «Белспортзабеспячэнне» праводзіць Рэспубліканскі конкурс «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь».

Кожны жыхар Рэспублікі Беларусь мае унікальную магчымасць стаць часткай гэтай падзеі! Калі ты крэатыўны і поўны шматлікіх ідэй, і табе споўнілася 16 гадоў або ты з'яўляешся часткай вялікай і крэатыўнай кампаніі, тады ты смела можаш падаваць заяўку!

Увасобі свае ідэі і атрымай прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы унікальны і пазнавальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023.

Падрабязную інфармацыю аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення конкурсу можна даведацца тут.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by