У Беларусі, паводле даных на 1 красавіка бягучага года, пражывае 10,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку больш за 7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі, паводле даных на 1 красавіка бягучага года, пражывае 10,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку больш за 7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У цяперашні час у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае высокае званне ў гады ВАВ, - Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч.

На 1 красавіка гэтага года ў рэспубліцы налічвалася 3,1 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама менш за 200 – тых, хто працаваў на аб'ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.

У Беларусі пражывае 44 чалавекі, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. У краіне жывуць амаль 500 чалавек, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

У рэспубліцы налічваецца больш за 700 інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо з іх наступствамі. Членамі сем'яў загінуўшых воінаў і партызан з'яўляюцца 732 чалавекі.

Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання прызнаны 17,7 тыс. жыхароў рэспублікі.

Ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі рэгулярна праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членаў сем'яў загінуўшых у гады вайны, адзінокіх пажылых людзей, выяўляецца іх патрэба ў розных відах дапамогі і аказваецца неабходная падтрымка. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы падтрымліваюць дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў, аказваюць дапамогу ветэранскім аб'яднанням.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)