У Беларусі, паводле даных на 1 студзеня бягучага года, пражываюць 14,5 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі, паводле даных на 1 студзеня бягучага года, пражываюць 14,5 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Цяпер у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае высокае званне ў гады ВАВ, – Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч. У рэспубліцы сярод 9,6 тыс. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 2,5 тыс. чалавек з'яўляюцца інвалідамі.

З-за сталага ўзросту, хвароб, наступстваў раненняў з кожным годам ветэранаў ВАВ становіцца менш. Так, у 2015 годзе з жыцця сышлі 3,3 тыс. ветэранаў вайны, у 2014-м – каля 4,3 тыс. чалавек.

На 1 студзеня гэтага года ў рэспубліцы налічвалася 4 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама 252 – якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.

У Беларусі на 1 студзеня заставалася больш за 60 чалавек, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. У краіне жывуць больш за 570 чалавек, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

У рэспубліцы налічваецца менш за 800 інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо з іх наступствамі. Членамі сем'яў загінулых воінаў і партызан з'яўляюцца 838 чалавек.

Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання прызнаны 22,9 тыс. жыхароў рэспублікі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)