У Беларусі, паводле даных на 1 студзеня 2015 года, пражываюць 17 тыс. 773 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі, паводле даных на 1 студзеня 2015 года, пражываюць 17 тыс. 773 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па словах спецыялістаў, сярод 12 тыс. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 3,2 тыс. чалавек з'яўляюцца інвалідамі.
На жаль, з кожным годам ветэранаў ВАВ становіцца менш - даюцца ў знакі пажылы ўзрост, хваробы, наступствы раненняў. Так, у 2012 годзе з жыцця сышлі 5,1 тыс. ветэранаў вайны, у 2013-м - больш за 4,7 тыс., у 2014-м - каля 4,3 тыс. чалавек.
У рэспубліцы пражываюць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае высокае званне ў гады ВАВ, - мінчане Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч. У сталіцы жыве і адзіны ў краіне кавалер ордэна Славы трох ступеняў Віктар Дзмітрыевіч Веташкін.
На 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы налічвалася 4,8 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама 300 - якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.
У Беларусі на 1 студзеня было 79 чалавек, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. У краіне жывуць больш за 600 чалавек, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаных медалём "За абарону Ленінграда", а таксама знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".
Акрамя таго, у Беларусі налічваецца 847 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо з іх наступствамі. Членамі сем'яў загінулых воінаў і партызан з'яўляюцца 1,1 тыс. чалавек.
Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання прызнаны 25,9 тыс. жыхароў рэспублікі.