1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ №119 кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

БЕЛТА