У Беларусі на 1 студзеня бягучага года ў медыцынскіх установах працавалі 41,5 тыс. практыкуючых урачоў і 125,8 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самымі шматлікімі сярод практыкуючых урачоў у 2016 годзе былі спецыялісты тэрапеўтычнага (17,8 тыс.), хірургічнага (12,6 тыс.) і педыятрычнага (4,1 тыс.) профіляў. Самымі рэдкімі спецыялістамі ў мінулым годзе сталі ўрач-аўдыёлаг (1 чалавек) і ўрач-фаніятр (6 чалавек).

У мінулым годзе паказчык забяспечанасці насельніцтва практыкуючымі ўрачамі склаў 44 на 10 тыс. чалавек насельніцтва. Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвалі 636 бальнічных арганізацый, 2311 амбулаторна-паліклінічных арганізацый, а таксама 144 станцыі хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі.

Падрыхтоўку спецыялістаў па профілі "Ахова здароўя" ажыццяўляюць 5 устаноў вышэйшай адукацыі і 16 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2016 годзе яны выпусцілі 3,3 тыс. спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і 3,9 тыс. - з вышэйшай.

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю чэрвеня ў рэспубліцы адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)