25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пашырыўся спіс прадпрыемстваў, абавязаных прадаваць валюту. Адпаведны ўказ №326 "Аб некаторых пытаннях абавязковага продажу замежнай валюты" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Улічваючы сітуацыю, якая склалася на ўнутраным валютным рынку, а таксама з мэтай стварэння роўных умоў гаспадарання адменены шэраг льгот па абавязковым продажы замежнай валюты, якія існавалі да гэтага часу.
Як растлумачылі ў прэс-службе, прыняцце дакумента дазволіць павялічыць долю замежнай валюты, якая прадаецца ў абавязковым парадку.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
БЕЛТА
У Беларусі пашыраны спіс прадпрыемстваў, абавязаных прадаваць валюту
25.7.20110 праглядаў