Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №16, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ №412 ад 14 лістапада 2019 года "Аб падтрымцы экспарту". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Дакументам, у прыватнасці, пашырана магчымасць кампенсацыі часткі расходаў на правядзенне ацэнкі адпаведнасці не толькі тэхнічным, але і іншым абавязковым патрабаванням пры рэалізацыі тавараў у асобных краінах, такім як ветэрынарна-санітарныя і фітасанітарныя патрабаванні, патрабаванні да сельскагаспадарчай, харчовай, касметычнай прадукцыі ("Халяль", "Кошэр", "Кашрут", "Сертыфікат здароўя" і іншыя). 

Прыняцце ўказа будзе спрыяць пашырэнню наяўных інструментаў фінансавай падтрымкі экспарту і спрашчэнню доступу беларускай прадукцыі на перспектыўныя рынкі, уключаючы краіны далёкай дугі (Кітай, ААЭ, Інданезія і іншыя).

Крыніца: belta.by