У Беларусі разглядаецца пытанне стварэння нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі разглядаецца пытанне стварэння нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы пра праграму развіцця фінансавага рынку, якую Нацбанк плануе прадставіць у бліжэйшы час, Тарас Надольны адзначыў, што "ў асноўным, гэта пункты, якія сапраўды стымулююць стварэнне і развіццё фінансавага рынку". "У прыватнасці, мы прадугледжваем стварэнне нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў, стварэнне новых фінансавых інстытутаў, такіх як інвестыцыйныя фонды, хедж-фонды. Мы прадугледжваем, што будзе засяроджванне функцый мегарэгулявання за фінансавым рынкам у кампетэнцыі Нацбанка, што дазволіць сёння адзінаму дзяржаўнаму органу рэалізаваць усю лепшую напрацаваную міжнародную банкаўскую практыку, і не толькі банкаўскую, а ў цэлым фінансавую - практыку менавіта ва ўмовах празрыстасці і адзінства падыходаў", - растлумачыў ён.

Як паведамлялася, праект указа аб надзяленні Нацбанка функцыямі мегарэгулятара фінансавага рынку ўжо знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. "У бліжэйшы час мы плануем прадставіць на разгляд грамадскасці праграму развіцця фінансавага рынку. Гэта адбудзецца пасля завяршэння ўсіх працэдур засяроджвання функцый мегарэгулятара ў Нацбанку. Адпаведны праект указа ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта, зараз ідзе праца над ім", - праінфармаваў Тарас Надольны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)