20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з сённяшняга дня дазваляецца выкарыстоўваць толькі тыя кармавыя дабаўкі, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў рэспубліцы або ў краінах - удзельніцах Мытнага саюза - Расійскай Федэрацыі і Казахстане, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага кантролю Мінсельгасхарчу Аляксандр Куцко.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 529 ад 7 чэрвеня 2012 года, якая ўступіла ў сілу з 20 верасня.
Як распавёў намеснік дырэктара дэпартамента, пастановай зацверджана Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі кармавых дабавак, якое распаўсюджваецца на заяўнікаў - юрыдычных асоб (незалежна ад форм уласнасці) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць кармавых дабавак, а таксама ўнесены дапаўненні і змены ў Тэхнічны рэгламент Беларусі "Кармы і кармавыя дабаўкі. Бяспека" (ТР 2010/025/BY), зацверджаны пастановай Саўміна № 1055 ад 14 ліпеня 2010 года.
Аляксандр Куцко растлумачыў, што да гэтага часу рэгістрацыя кармавых дабавак у Беларусі не праводзілася. У той жа час у Расіі і Казахстане дадзеная практыка ўжо існуе - усю інфармацыю аб зарэгістраваных кармавых дабаўках можна знайсці на афіцыйных сайтах міністэрстваў сельскай гаспадаркі гэтых краін. Дадатковая рэгістрацыя кармавых дабавак, якія ўвозяцца з Расіі і Казахстана, не запатрабуецца, паколькі ў МС краіны ўзаемна прызнаюць рэгістрацыю адна адной.-0-
БЕЛТА
У Беларусі дазваляецца выкарыстоўваць толькі зарэгістраваныя ў краіне і ЕАЭС кармавыя дабаўкі
20.9.20120 праглядаў