У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка кіроўцы абавязаны выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка кіроўцы абавязаны выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

Дадзенае правіла датычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т. За парушэнне дадзенага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з ч.3 арт.18.12 КоАП Беларусі ў выглядзе штрафу памерам да 1 базавай велічыні. За паўторнае такое парушэнне на працягу года на кіроўцу накладаецца штраф памерам ад 2 да 5 базавых велічынь (у цяперашні час адна БВ роўная Br180 тыс.).

"Капрызы надвор'я ў выглядзе перападаў тэмпературы і рэзкага змянення ападкаў робяць дарогу небяспечнай. У такі час усім удзельнікам дарожнага руху варта выконваць павышаныя меры бяспекі. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць уважлівымі за рулём у складаных надворных і дарожных умовах. Падчас моцных ападкаў рухацца з уключаным блізкім святлом фар, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з асаблівай асцярожнасцю рухацца па мастах, эстакадах і паблізу пешаходных пераходаў. Самае галоўнае правіла на слізкай дарозе - ніякіх рэзкіх рухаў (паскарэнняў, тармажэнняў) і манеўраў", - звярнулі ўвагу ў ДАІ.

Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва заклікае пешаходаў быць больш адказнымі і асцярожнымі на дарозе і пераходзіць праезную частку толькі па пазначаных пешаходных пераходах. "Але нават на святлафоры перад пачаткам руху пераканайцеся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Калі з вамі знаходзяцца дзеці, моцна трымайце іх за руку. Таксама не спрабуйце пераходзіць па "зебры" перад транспартам, які блізка рухаецца. Не спяшайцеся пры пераходзе дарогі. Нават самы вопытны кіроўца не здолее спыніць аўтамабіль імгненна, тым больш на слізкай дарозе", - раяць інспектары дарожнага руху.

Да 4 снежня ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Жыццё даражэй за шыны!", якая накіравана на папярэджанне і прафілактыку ДТЗ у зімовых умовах, прапаганду выкарыстання зімовых шын. Інспектары ДПС правядуць рэйды, падчас якіх правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплуатацыі зімой.