29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага павышаюцца пенсіі. Адпаведны ўказ №52 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
З 1 лютага будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій. У выніку працоўныя пенсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 5,2%.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)