1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 студзеня 2011 года зменяцца некаторыя ўмовы пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі карэспандэнту БЕЛТА. Гэта прадугледжана Указам №552, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 кастрычніка бягучага года. Так, з 1 студзеня 2011 года маладым спецыялістам (гэта датычыцца не толькі выпускнікоў ВНУ, але і тэхнікумаў) не трэба будзе чакаць пяць гадоў пасля рэгістрацыі, каб стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па словах Наталлі Качан, накіраваных на працу па размеркаванні будуць прымаць на ўлік маючых патрэбу незалежна ад даты іх прыбыцця. Таксама пасля ўступлення ў сілу ўказа №552 права на паляпшэнне жыллёвых умоў будзе захоўвацца за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, да 23 гадоў, а не да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту. Указам таксама прадугледжана, што па дасягненні 18 гадоў дзецям-сіротам будзе прадастаўлена сацыяльнае жыллё. Акрамя гэтага, пры жаданні яны змогуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы нейкім іншым спосабам, напрыклад, пабудаваць жыллё ва ўзмоцненым парадку, паколькі будуць складацца ў асобных спісах маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ужо з моманту набыцця статусу, альбо з даты пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў сям'і бацькоў. Пры гэтым пасля атрымання сацыяльнага жылля ў дзіцяці застаецца права на бацькоўскую кватэру, паколькі ён з'яўляецца законным спадчыннікам па грамадзянскім кодэксе. -Э-

БЕЛТА