У Беларусі з 1 студзеня ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак бюджэтнікаў
18.1.20120 праглядаў
18 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з 1 студзеня 2012 года ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года №1775 тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, устаноўлена ў памеры Br200 тыс. (яна павышана на 32,5%). Пастановай урада таксама павялічаны дыяпазон карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфікаваных 1-27 разрадамі, з 2,862-0,915 на 3,720-0,920. Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, пакупніцкай здольнасці іх заработнай платы і частковага аднаўлення дыферэнцыяцыі ў аплаце працы, адзначылі ў міністэрстве.
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўводзяцца карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, разлічаным у адпаведнасці з устаноўленай Саветам Міністраў тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Беларусі (АСТ), у наступных памерах: з 1-га да 2-га разраду - 3,720; з 2-га да 3-га разраду - 3,250; з 3-га да 4-га разраду - 2,800; з 4-га да 5-га разраду - 2,440; з 5-га да 6-га разраду - 2,250; з 6-га да 7-га разраду - 2,070; з 7-га да 8-га разраду - 1,950; з 8-га да 9-га разраду - 1,840; з 9-га да 10-га разраду - 1,740; з 10-га да 11-га разраду - 1,650; з 11-га да 12-га разраду - 1,560; з 12-га да 13-га разраду - 1,470; з 13-га да 14-га разраду - 1,390; з 14-га да 15-га разраду - 1,320; з 15-га да 16-га разраду - 1,260; з 16-га да 17-га разраду - 1,220; з 17-га да 18-га разраду - 1,180; з 18-га да 19-га разраду - 1,140; з 19-га да 20-га разраду - 1,110; з 20-га да 21-га разраду - 1,070; з 21-га да 22-га разраду - 1,040; з 22-га да 23-га разраду - 1,010; з 23-га да 24-га разраду - 0,990; з 24-га да 25-га разраду - 0,970; з 25-га да 26-га разраду - 0,950; з 26-га да 27-га разраду - 0,930; па 27-м разрадзе - 0,920.
Тарыфныя стаўкі (аклады) работнікаў разлічваюцца шляхам паслядоўнага множання тарыфнай стаўкі першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты АСТ і карэкціруючыя каэфіцыенты, растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны.-0-
БЕЛТА