18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 мая 2012 года плануецца павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 5%. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падчас дакладу яму прэм'ер-міністра адобрыў падыходы, прапанаваныя ўрадам, аб неабходнасці павышэння стаўкі першага разраду ў межах 5% з 1 мая для бюджэтных і прыраўнаваных да іх катэгорый работнікаў. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, ва ўвасабленне даручэнняў Прэзідэнта створана сістэма, якая дазваляе прадпрыемствам самастойна рэгуляваць пытанні аплаты працы, і многія прадпрыемствы дастаткова паспяхова выкарыстоўваюць гэты механізм. Вялікая колькасць, у асноўным горадаўтваральных, сістэмаўтваральных, прадпрыемстваў маюць дастаткова высокі ўзровень аплаты працы. "У сувязі з тым, што ў органах дзяржкіравання, у вайскоўцаў сёння прасела заработная плата, і прынята рашэнне аб павышэнні заработнай платы для гэтых катэгорый з 1 мая. У першую чаргу, вядома, за кошт тых сродкаў, якія могуць зэканоміць канкрэтныя арганізацыі за кошт аптымізацыі колькасці, скарачэння іншых выдаткаў, напрыклад, бягучых рамонтаў, транспартных выдаткаў, набыцця мэблі, інвентару і гэтак далей. Разам з тым у нас прадугледжаны адпаведныя сродкі і ў бюджэце бягучага года, якія таксама будуць накіраваны на гэтыя мэты", - паведаміў прэм'ер-міністр.-0-

БЕЛТА