12 лістапада, Мінск /Кар.БелТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада падпісаў указ №585 "Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі". Як паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дакумент прыняты з мэтай узмацнення сацыяльнай абароны гэтай катэгорыі моладзі.
Указам прадугледжана павелічэнне з 1 лістапада 2010 года ў 1,31 раза памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У выніку павышэння памер стыпендый складзе ў межах ад Br149,1 тыс. да Br238,6 тыс. для студэнтаў ВНУ і ад Br125,2 тыс. да Br200,1 тыс. – для навучэнцаў ССНУ і ПТВ.-Э-
БелТА
У Беларусі з 1 лістапада больш чым у 1,3 раза павялічваюцца памеры ўсіх відаў дзяржстыпендый студэнтам
12.11.20100 праглядаў