У Беларусі з 1 лістапада ўводзяцца новыя карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак бюджэтнікаў
29.10.20100 праглядаў
29 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада бягучага года ўводзяцца новыя карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адпаведная пастанова міністэрства №141 уступае ў сілу з 1 лістапада бягучага года. Яна распрацавана на выкананне пастановы ўрада ад 27 верасня 2010 года №1382 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый". У адпаведнасці з гэтым дакументам тарыфная стаўка першага разраду з 1 лістапада ўзрасце да Br118 тыс. (з 1 чэрвеня 2010 года яна была ўстаноўлена ў памеры Br90 тыс.).
Такім чынам, карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў, разлічаныя ў адпаведнасці з устаноўленай Саветам Міністраў тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў (АТС), зацверджаны ў наступных памерах: з 1-га да 2-га разраду - 2,862; з 2-га да 3-га разраду - 2,505; з 3-га да 4-га разраду - 2,161; з 4-га да 5-га разраду - 1,877; з 5-га да 6-га разраду - 1,738; з 6-га да 7-га разраду - 1,597; з 7-га да 8-га разраду - 1,511; з 8-га да 9-га разраду - 1,429; з 9-га да 10-га разраду - 1,352; з 10-га да 11-га разраду - 1,275; з 11-га да 12-га разраду - 1,204; з 12-га да 13-га разраду - 1,141; з 13-га да 14-га разраду - 1,077; з 14-га да 15-га разраду - 1,030; з 15-га да 16-га разраду - 1,000; з 16-га да 17-га разраду - 0,990; з 17-га да 18-га разраду - 0,980; з 18-га да 19-га разраду - 0,970; з 19-га да 20-га разраду - 0,965; з 20-га да 21-га разраду - 0,950; з 21-га да 22-га разраду - 0,945; з 22-га да 23-га разраду - 0,940; з 23-га да 24-га разраду - 0,935; з 24-га да 25-га разраду - 0,930; з 25-га да 26-га разраду - 0,925; з 26-га да 27-га разраду - 0,920; па 27-м разрадзе - 0,915.
Тарыфныя стаўкі (аклады) работнікаў вылічаюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкі першага разраду, зацверджанай урадам, на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты АТС і карэкціруючыя каэфіцыенты.
У Мінпрацы і сацабароны падкрэслілі, што за кошт змянення дыяпазону карэкціруючых каэфіцыентаў павысіцца зарплата нізкааплатных катэгорый работнікаў.
БЕЛТА