17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

З 17 верасня кошт бензіну АІ-92 (К5) складае Br8400 за літр, АІ-95 (К5) - Br9100 за літр, кошт дызельнага паліва вырас да Br9200 за літр, дызельнае паліва стандарту Еўра 5 падаражэла да Br9400 за літр.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 8%. "Перагляд цэн праведзены з мэтай кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны", - растлумачылі ў канцэрне.

Больш падрабязна азнаёміцца з дзеючымі рознічнымі цэнамі на нафтапрадукты можна на сайце Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)