1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перайсці ў бухгалтарскім уліку на вызначэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, іншых даходаў па прынцыпе налічэння плануецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", прынятым Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
"Заканапраектам плануецца з 1 студзеня 2013 года перайсці ў бухгалтарскім уліку на вызначэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, іншых даходаў па прынцыпе налічэння, які прадугледжвае, што гаспадарчыя аперацыі адлюстроўваюцца ў бухгалтарскім уліку і справаздачнасці ў тым справаздачным перыядзе, у якім яны фактычна здзейснены, незалежна ад даты правядзення разлікаў па іх", - растлумачылі ў Мінфіне. Гэты падыход заснаваны на міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці.
Для збліжэння бухгалтарскага і падатковага ўлікаў падрыхтаваны праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і змен у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", які прадугледжвае з 1 студзеня 2013 года пераход на прынцып налічэння ў дачыненні да выручкі, пазарэалізацыйных даходаў пры выкананні падатковых абавязацельстваў.
У прыватнасці, у законапраекце па ўнясенні дапаўненняў і змен у Падатковы кодэкс прадугледжаны нормы, якія датычацца вызначэння моманту фактычнай рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) у мэтах вылічэння ПДВ. Вызначаецца таксама момант фактычнай рэалізацыі (перадачы) падакцызных тавараў. Акрамя таго, ёсць асаблівасці пры вылічэнні падатку на прыбытак, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання і адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.-0-
БЕЛТА
У Беларусі з 2013 года ў бухгалтэрыі плануецца перайсці на вызначэнне выручкі па прынцыпе налічэння
1.10.20120 праглядаў