У Беларусі з жніўня вырастуць дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі з жніўня вырастуць дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br7,34 (у дээнамінаваных рублях) і складуць Br252,39, на другое і наступных дзяцей - на Br8,39 і складуць Br288,44, на дзіця-інваліда - на Br9,44 (складуць Br324,50).
Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў у Беларусі дыферэнцуецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.