У Беларусі з 1 лютага бягучага года выраслі ўсе віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі з 1 лютага бягучага года выраслі ўсе віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай міністэрства ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года складае Br1 млн 591 тыс. 310 у разліку на месяц. Памеры тых відаў дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца ў прывязцы да БПМ, выраслі на 1,4% у параўнанні з дзеючымі ў перыяд з 1 лістапада мінулага года па 31 студзеня бягучага года.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) на наступныя тры месяцы складае Br15 млн 913,1 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) - Br22 млн 278,3 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100% БПМ) - Br1 млн 591,3 тыс.
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшыя за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, вызначаемых заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70% БПМ) роўная Br1 млн 113,9 тыс., на іншых дзяцей у сям'і (50% БПМ) - Br795,7 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ) складае Br1 млн 591,3 тыс., штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, (70% БПМ) - Br1 млн 113,9 тыс.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50% БПМ) складае Br795,7 тыс.