22 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем 25 снежня каталіцкага Раства. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Дадатковая выплата пенсій (дапамог) за 25 снежня ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх АПС Магілёўскай вобласці ўжо пачата з 22 снежня. Выплаты ў АПС Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, гарадскіх АПС Гомельскай вобласці і сельскіх АПС Магілёўскай вобласці стартуюць 23 снежня, у сельскіх АПС Гомельскай вобласці - 24 снежня.
У РУП "Белпошта" праінфармавалі, што 25 снежня будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.-0-
БЕЛТА
У Беларусі сёння пачалася датэрміновая выплата пенсій за 25 снежня
22.12.20110 праглядаў