4 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсіі скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Дадатковая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачалася сёння, 4 лістапада. У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці выплаты будуць ажыццёўлены з 5 лістапада бягучага года. Фінансаванне для выплаты пенсій праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме.-0-

БЕЛТА