В Беларуси сентябрь объявлен месяцем экологического туризма

У Беларусі верасень абвешчаны месяцам экалагічнага турызму

12.9.20250 праглядаў

Прырода Лепельскага краю ўнікальная і непаўторная. Гэта багацце вадаёмаў, вялікая колькасць балот і лясоў.

Калі Вы любіце адпачынак на прыродзе ці Вам падабаецца актыўны і экалагічны турызм, то Лепельшчына – гэта самы ідэальны варыянт!

Разам з тым дастаткова вялікія плошчы тэрыторыі Лепельскага раёна знаходзяцца пад аховай (займаюць каля 42 000 га ад усёй плошчы раёна).

Асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі Лепельскага раёна гэта:

ДПУ ”Бярэзінскі біясферны запаведнік“

Помнік прыроды рэспубліканскага значэння ”Цар-дуб“ в.Тадуліна

Гідралагічна-журавінны заказнік мясцовага значэння ”Кляцішча“

Ландшафтны заказнік мясцовага значэння ”Пышнагоры“

Гідралагічны заказнік мясцовага значэння возера ”Какасіна“

Асноўным аб'ектам экалагічнага турызму з'яўляецца вядома ж Бярэзінскі біясферны запаведнік і ў 2025 годзе запаведнік адзначае свой стогадовы юбілей.

У Беларусі верасень абвешчаны месяцам экалагічнага турызму | Лепельский райисполком