Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 15 сакавіка 2019 года №6 скарэкціравала сярэднегададовы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з пастановай сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год складзе 106,1% замест устаноўленых раней 106,8%.
Таксама ўстаноўлены адпаведны паказчык на 2021 год – 105,8%.
Сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на бягучы год роўны 107,3%.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.