23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 2010 года падпісаў указ №317 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2009 года №477", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам №477 для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вываз з тэрыторыі Беларусі і рэалізацыю за яе межамі тавараў, вырабленых на тэрыторыі нашай краіны і набытых у беларускіх арганізацый - вытворцаў гэтых тавараў, да 1 ліпеня 2010 года былі ўстаноўлены асаблівыя ўмовы дзейнасці. У прыватнасці, быў прыняты спрошчаны парадак падаткаабкладання шляхам увядзення адзінага гандлёвага збору, які залічваецца ў бюджэты абласцей і Мінска. Указам №317 зняты часовыя абмежаванні, якія дзейнічаюць да 1 ліпеня 2010 года, на дзейнасць гэтых ІП. Новы ўказ накіраваны на актывізацыю дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў па рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці за межы Беларусі, прыцягненне да ажыццяўлення гэтай дзейнасці новых суб'ектаў гаспадарання.-0-

БЕЛТА