2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ювелірны холдынг створаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.
"Крышталь-холдынг" створаны ў адпаведнасці з указам ад 24 мая 2012 года №241 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці ювелірнага холдынгу". У яго склад увайшлі ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь" (кіруючая кампанія), ААТ "Белювелірторг" і ЗАТ "Белгран", дзяржаўны пакет акцый якіх перададзены ў кіраванне Міністэрства фінансаў.
Як адзначылі ў міністэрстве, стварэнне ювелірнага холдынгу заклікана павялічыць долю айчынных ювелірных вырабаў на ўнутраным рынку, павысіць эфектыўнасць вытворчасці і продажаў ювелірных вырабаў на аснове ўзгодненай вытворчай і маркетынгавай палітыкі ўдзельнікаў холдынгу, а таксама павысіць інвестыцыйную прывабнасць холдынгу і канкурэнтаздольнасць прадукцыі за кошт кансалідацыі актываў і намаганняў яго ўдзельнікаў.-0-
БЕЛТА
У Беларусі створаны ювелірны холдынг
2.10.20120 праглядаў