Дзяржкамісія па кантролі за ўступнымі выпрабаваннямі 2015 года створана ў Беларусі. Адпаведны ўказ №226 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2015 годзе" падпісаў 2 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015 годзе, а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў.

Камісія заклікана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных выпрабаванняў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей, прымаць меры па ўхіленні парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне працы камісіі ў СМІ.

Указ №226 прыняты з мэтай прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных выпрабаванняў. Дакумент накіраваны на забеспячэнне выканання заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных выпрабаванняў і залічэнні абітурыентаў. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)