У Беларусі створана 9 аддзяленняў суправаджанага пражывання. Работа па ўкараненні гэтага новага віду сацыяльных паслуг будзе працягнута, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Талалаева.

У Беларусі створана 9 аддзяленняў суправаджанага пражывання. Работа па ўкараненні гэтага новага віду сацыяльных паслуг будзе працягнута, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Талалаева.

Суправаджанае пражыванне як від сацпаслуг рэгламентавана новай рэдакцыяй Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні". Паслугі прызначаны для некалькіх катэгорый грамадзян. Гэта, па-першае, аказанне садзейнічання асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сацыяльна-працоўнай адаптацыі, пашырэнні сацыяльных сувязяў, вызначэнні аптымальных шляхоў арганізацыі самастойнага жыцця (за студзень-верасень бягучага года паслугу атрымалі 1183 чалавекі). Па-другое, гэта дапамога інвалідам у адаптацыі да ўмоў побыту і працоўнай дзейнасці, падрыхтоўцы да самастойнага жыцця па-за стацыянарнымі ўстановамі і далейшае іх суправаджэнне, паслугі памочніка па суправаджэнні інваліда I групы з абмежаванай здольнасцю да перамяшчэння (71 чалавек). Гаворка ідзе таксама аб паслугах асістэнта інваліда I групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (паслуга аказана 20 адзінокім і самотна пражываючым інвалідам), а таксама аб паслугах перакладчыка мовы жэстаў для інвалідаў з парушэннямі слыху.

Для аказання такіх паслуг у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануецца ствараць адпаведныя аддзяленні, падкрэсліла прадстаўнік міністэрства.

Паслуга суправаджанага пражывання замацавана ў Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі (зацверджаны пастановай урада ад 27 снежня 2012 года №1218).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)