У Беларусі сярэдні памер прызначаных пенсій склаў у красавіку бягучага года Br2 млн 658,2 тыс., што ў 2,4 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У красавіку гэтага года сярэдні памер пенсій па ўзросту склаў Br2 млн 748,5 тыс., па інваліднасці - Br2 млн 426,5 тыс., па выпадку страты карміцеля - Br1 млн 780,3 тыс., сацыяльных пенсій - Br1 млн 296,4 тыс.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў у цэнах снежня 2014 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2015 года складае Br1 млн 95,1 тыс.
Рэальны памер прызначаных пенсій у красавіку бягучага года склаў 99,1% да красавіка мінулага года і таксама 99,1% - да сакавіка гэтага года.
У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў красавіку на ўліку стаяла 2 млн 561,4 тыс. пенсіянераў.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)