Усебеларуская патрыятычная акцыя "Пісьмо Пераможцу!" стартавала сёння, паведаміла БЕЛТА каардынатар праекта, сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Менанава.

Усебеларуская патрыятычная акцыя "Пісьмо Пераможцу!" стартавала сёння, паведаміла БЕЛТА каардынатар праекта, сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Менанава.

Сумесны праект БРСМ, БРПА і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" "Пісьмо Пераможцу!" прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на фарміраванне ў дзяцей і моладзі пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гераічнага мінулага беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў акцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і студэнты, працоўная моладзь і вайскоўцы тэрміновай службы. "Яны могуць напісаць пісьмо-трохкутнік на фронт і такім чынам падзякаваць удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай краіне", - сказала Вікторыя Менанава. Адмысловы ліст для такога пісьма на фронт з лагатыпам акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі" - чырвона-зялёнай стужкай і яблыневым колерам - можна спампаваць на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" (brsm.by).

Незвычайную карэспандэнцыю неабходна скласці ў пісьмо-трохкутнік і да 17 красавіка перадаць сакратару пярвічнай арганізацыі БРСМ або старшыні піянерскай дружыны БРПА па месцы вучобы, працы, службы. На адваротным баку трохкутніка неабходна пазначыць дадатковую інфармацыю пра аўтара. 70 лепшых работ прымуць удзел у тэлемарафоне ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", прымеркаваным да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Вынікі акцыі плануецца падвесці да 30 красавіка 2015 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)