6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі архітэктурны тыдзень пройдзе ў краіне з 6 па 12 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі архітэктурны тыдзень пройдзе ў краіне з 6 па 12 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня архітэктуры і будзе праводзіцца ў рэспубліцы трэці раз. Яе мэта - павышэнне цікавасці грамадства да дасягненняў, праблем і вытокаў сучаснай архітэктуры.

У Віцебску ў будынку УП "Інстытут Віцебскграмадзянпраект" сёння адкрыецца экспазіцыя "Зазірнуць у будучыню". З 7 па 9 кастрычніка адбудзецца выстава-дэманстрацыя найбольш цікавых праектаў віцебскіх архітэктараў. 10 кастрычніка ў праектных арганізацыях вобласці пройдуць Дні адкрытых дзвярэй - усе жадаючыя змогуць паглядзець, як працуюць архітэктурныя майстэрні.

У Гродне плануецца арганізаваць выставу вядучых праектных арганізацый і студэнтаў-дыпломнікаў Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Свае дзверы для наведвальнікаў расчыніць і УП "Інстытут Гроднаграмадзянпраект". Таксама мерапрыемствы пройдуць у Лідзе, дзе адбудзецца выстава праектаў забудовы горада і раёна.

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" у гэтыя дні запланавала правядзенне экскурсій і лекцый архітэктурнай накіраванасці, падчас якіх можна будзе даведацца пра гісторыю культавых збудаванняў Гомеля.

Удзел у Беларускім архітэктурным тыдні прымуць профільныя навучальныя ўстановы Брэсцкай вобласці: Брэсцкі, Бярозаўскі і Пінскі будаўнічыя ліцэі, Брэсцкі і Кобрынскі політэхнічныя каледжы. З 6 па 12 кастрычніка будуць арганізаваны выставы макетаў навучэнцаў будаўнічага аддзялення "Запрашаю ў прафесію" і фотавыстава "Брэст - горад сучаснай архітэктуры і скульптуры", пройдуць круглыя сталы, адбудуцца экскурсіі ў архітэктурныя бюро і на будаўнічыя пляцоўкі. Акрамя таго, будзе арганізавана экскурсія па архітэктурных помніках Пінска і гістарычных аб'ектах Брэсцкай вобласці.

У прэс-службе Мінбудархітэктуры нагадалі, што 10 кастрычніка скончыцца тэрмін падачы работ на рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці "АрхНавацыя-2014". У гэтым годзе да намінацый "Жывапіс", "Графіка" і "Мастацкая фатаграфія" дадаліся таксама відэаролікі, якія набіраюць папулярнасць у моладзевым асяроддзі. Конкурс праводзіцца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.-0-

Навіны Беларусі (БелТА)