7 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі заработная плата асобных катэгорый педагагічных работнікаў з 1 верасня бягучага года павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 года №689, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам устаноў адукацыі, педагогам дадатковай адукацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноўлена ў памеры 25%.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўстановы адукацыі, варта накіроўваць сродкі, вызваленыя ў выніку аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў, а таксама эканоміі іншых расходаў, прадугледжаных на адукацыю ў рэспубліканскім бюджэце на 2013 год, на павышэнне заработнай платы і стымуляванне працы педагагічных работнікаў.
Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў рэкамендавана не скарачаць аб'ёмы бюджэтнага фінансавання адукацыі па выніках праводзімай аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў.
Дзеянне пастановы №689 распаўсюджваецца на бюджэтныя арганізацыі і іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Яно ўступае ў сілу з 1 верасня 2013 года.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)