У Беларусі шануюць і берагуць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах прадстаўнікоў розных канфесій. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 чэрвеня на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Беларусі шануюць і берагуць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах прадстаўнікоў розных канфесій. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 чэрвеня на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што патрыярх Кірыл неаднаразова прыязджаў у Беларусь, а ў гэты раз наведае поўдзень краіны, дзе пражывае шмат каталікоў. "Праваслаўе і там, на заходніх межах нашай краіны, як ніколі магутна. Католікі і праваслаўныя жывуць вельмі мірна, у нас няма ніякіх адзін да аднаго прэтэнзій, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы стараемся дапамагчы адным і іншым, каб людзям было зручна і каб кожны знайшоў сваю дарогу да храма".
У Беларусі жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, у пытаннях рэлігіі "людзі самі вырашаюць, дзе ім быць, як ім быць", падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У краіне шануюць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах вернікаў і маюць намер захоўваць такое становішча рэчаў. "Я не бачу ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах нашых вернікаў. Мы гэта вельмі цэнім і будзем берагчы, наколькі гэта магчыма", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Важнасць гэтага даказвае сітуацыя ва Украіне. Канфлікт тут пачаўся менавіта з расколу ў царкве, "калі былі здраджаны духоўныя каштоўнасці, калі яны сталітаптацца". "Усё гэта перайшло ў плоскасць ужо ваеннага процістаяння", - заявіў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што міратворчая місія Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне вядомая. "Ад яе нікуды не дзенешся. Мы браты, рускія, беларусы, украінцы, мы аднаго кораня. Нам балюча, калі адбываецца бяда ў нашых братоў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы будзем усё рабіць для таго, каб неяк змякчыць сітуацыю, а калі магчыма, і спыніць гэту братазабойчую вайну".
Прэзідэнт выказаў падзяку патрыярху Кірылу за ўсё, што ён робіць для Беларусі. У краіне ўсе выдатна ведаюць руплівую ролю патрыярха, яго стаўленне да краіны. "Я гэта заўсёды цаню і цаніў і вам заўсёды ўдзячны за ўсё тое добрае, што вы робіце для нашай краіны і як патрыярх, і як проста рускі чалавек", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Беларусь - гэта славянская калыска, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, патрыярх Кірыл неаднаразова бываў у Беларусі і мог на свае вочы пераканацца, наколькі адданыя беларусы духоўным караням і каштоўнасцям.
Патрыярх Кірыл у сваю чаргу падзякаваў Беларусі за ролю ў арганізацыі перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Ён падкрэсліў: тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, брацкай краіне, з'яўляецца для яго вялікім горам. "Гэта сапраўды рана на сэрцы, - сказаў патрыярх. - Праваслаўная кананічная царква мае ў сваёй пастве людзей як з усходу, так і з захаду. Гэта накладае зусім асаблівую адказнасць на царкву".
"Сёння наша царква з'яўляецца адзінай арганізацыяй ва Украіне і адзінай сілай, якая захавала міратворчы патэнцыял, таму што яна сябе не атаясамлівала ні з аднымі, ні з іншымі", - падкрэсліў патрыярх Кірыл. Ён заявіў, што немагчыма падзяліць паству па палітычным прынцыпе: "І там і там праваслаўныя людзі, і там і там пакутуюць, гінуць".
Прадстаяцель РПЦ распавёў, што асабліва хацеў наведаць Беларусь у год 70-годдзя Перамогі. Ён адзначыў, што кожны раз, калі наведвае краіну, адчувае цёплыя і радасныя пачуцці. "Але акрамя таго, ступаючы на беларускую зямлю, заўсёды ўспамінаеш асаблівы ўклад Беларусі ў абарону Айчыны ў апошняй вялікай вайне. Мне асабліва хацелася прыехаць у год святкавання 70-годдзя Перамогі", - сказаў патрыярх Кірыл.
"Беларусь першая сустрэла гэтыя страшныя полчышчы, якія абрынуліся на нашу зямлю. Цаной велізарных ахвяр было зроблена тое, што вораг не здолеў маланкава прайсці сотні кіламетраў, якія аддзялялі заходнюю мяжу ад сталіцы", - адзначыў прадстаяцель РПЦ.
Ён падкрэсліў, што Беларусь адыграла асаблівую ролю ў Вялікай Перамозе, і ў год яе 70-годдзя лічыць сваім абавязкам пакланіцца героям, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Патрыярх падзякаваў за прадастаўленую магчымасць наведаць Брэсцкую крэпасць, ля сцен якой загінуў яго дзядзька. "Гэта святое месца з'яўляецца ўзорам гераізму, адвагі, здольнасці людзей не проста да канца сваіх фізічных сіл, а звыш усякіх фізічных магчымасцей змагацца з ворагам і быць верным прысязе", - сказаў ён.
Падчас сустрэчы патрыярх Кірыл уручыў Прэзідэнту Беларусі ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені, а таксама перадаў у дар ікону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар патрыярху ікону "Анёл-ахоўнік". Яна ўяўляе сабой рэльефнае выяўленне анёла-ахоўніка, вырабленае з срэбра ў тэхніцы чаканкі. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы правёў для патрыярха кароткую экскурсію па залах Палаца Незалежнасці, дзе праходзіла сустрэча.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)