13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гаспадарках Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны больш чым з 80% запланаваных плошчаў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўнай інфармацыі на 13 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя ўбраны аграрыямі з 1860,2 тыс.га, што складае больш за 82%. Намалочана больш за 6,19 млн.т збожжа. Дзяржаве прададзена 757,1 тыс.т, што складае 62,3% дзяржзаказу.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па рэспубліцы складае 33,3 ц/га, што на 5 ц/га менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Больш за іншых з аднаго гектара атрымліваюць збожжа ў гаспадарках Гродзенскай вобласці - 40,5 ц. У Магілёўскай вобласці гэты паказчык складае 37,1 ц/га, у Мінскай - 36,2 ц/га, Брэсцкай - 32,2 ц/га, Гомельскай - 27,1 ц/га, Віцебскай - 26,5 ц/га.

Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш за 9 млн.т ураджаю збожжавых з улікам кукурузы.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)