У Беларусі заснавана рэспубліканская імгненная латарэя "Арол- Рэшка". Адпаведная пастанова Міністэрства спорту і турызму ад 21 верасня 2016 года №15 апублікавана сёння на Нацыянальным інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Арганізатарам латарэі выступае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па арганізацыі латарэй "Нацыянальныя спартыўныя латарэі". Тэрмін правядзення латарэі - пяць гадоў з даты яе рэгістрацыі ў дзяржаўным рэестры латарэй, мэта - атрыманне дадатковых сродкаў на развіццё фізічнай культуры і спорту, у тым ліку алімпійскага і паралімпійскага руху.
Латарэя выпускаецца серыямі, кошт білета, памеры выйгрышаў вызначаны ў беларускіх рублях. Прызавы фонд складае не менш за 45% і не больш за 50% ад агульнага аб'ёму рэалізацыі латарэйных білетаў серыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.