Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №184 "Аб змяненні указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", у адпаведнасці з якім заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сістэма дзяржаўных узнагарод Беларусі была сфарміравана з улікам багатага станоўчага вопыту савецкай узнагароднай сістэмы, нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў суверэннай Беларусі. Існуючая ўзнагародная сістэма ў цэлым з'яўляецца аптымальнай, яна прынята народам, а пералік узнагарод ахоплівае ўсе асноўныя сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства і не патрабуе кардынальных змяненняў.

Разам з тым удакладненне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вывучэнне грамадскай думкі, мэтазгоднасць аднастайнасці ў асноўных падыходах да ацэнкі заслуг грамадзян у краінах ЕАЭС даюць падставы для бесперапыннага працэсу аптымізацыі ўзнагароднай сістэмы - дапаўнення пераліку дзяржаўных узнагарод, удакладнення статусу і знешняга выгляду існуючых узнагарод, удакладнення парадку ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі.

З гэтай мэтай распараджэннем Прэзідэнта Беларусі была створана рабочая група, задачай якой з'яўляўся ўсебаковы аналіз нацыянальнай сістэмы дзяржаўных узнагарод і ўнясенне кіраўніку дзяржавы прапаноў па яе ўдасканаленні.