20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спросцяць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю марожанага. Новыя санітарныя нормы ўступаюць у дзеянне 24 жніўня 2012 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Спецыялісты Мінздава абароны выключылі з правілаў залішнюю дэталізацыю санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да вытворчасці, у тым ліку да вытворчых, дапаможных і бытавых памяшканняў, абсталявання, тэхналогій вытворчасці, матэрыялаў, транспарціроўкі, захоўвання, у частцы, якая не пагаршае бяспеку харчовай сыравіны і гатовай прадукцыі.
Акрамя таго, выключаны патрабаванні ўзгаднення розных стадый вытворчасці, пачынаючы з будаўніцтва, з органамі і ўстановамі, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд.
Па словах спецыялістаў, новыя санітарныя нормы створаць спрыяльны інвестыцыйны клімат і палегчаць дзейнасць арганізацый, якія спецыялізуюцца ў галіне вытворчасці марожанага.
Тэрміналогія і патрабаванні правілаў прыведзены ў адпаведнасць з законам ад 7 студзеня 2012 года "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва". У гэтым годзе ў Беларусі ўжо спросцілі санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для арганізацый, якія вырабляюць мяса і мясную прадукцыю, этылавы спірт з харчовай сыравіны, гарэлкі і лікёра-гарэлачныя вырабы, піва і безалкагольныя напоі, маслатлушчавую прадукцыю, птушкапрадукцыю, малако і чай.-0-
БЕЛТА
У Беларусі спрошчваюцца санітарныя патрабаванні для вытворцаў марожанага
20.8.20120 праглядаў