Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка падпісаў указ №118, якім карэктуецца дырэктыва ад 4 сакавіка 2019 года №7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" з улікам практыкі яе прымянення, змен заканадаўства і бягучай сітуацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжана прадастаўленне мясцовым выканаўчым і распарадчым органам права без правядзення працэдур закупак прызначаць з ліку дзяржаўных арганізацый выканаўцаў для аказання жыллёва-камунальных паслуг і выканання работ па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

Таксама ўстаноўлены нормы аб замене (рэканструкцыі) усіх відаў інжынерных сетак пры комплексным добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый жылых дамоў і забароне на перадачу арганізацыям ЖКГ аб'ектаў без фінансавання затрат на прывядзенне іх у адпаведнасць з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Акрамя таго, узмоцнены патрабаванні да мясцовых органаў улады па арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з насельніцтвам і асвятленні ў сродках масавай інфармацыі актуальных пытанняў у сферы ЖКГ, а таксама адказнасць службовых асоб за несвоечасовасць і ненадлежнае выкананне заявак і прэтэнзій грамадзян на якасць ЖКП.

Крыніца: belta.by