14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваюцца нормы Правілаў дарожнага руху з улікам практыкі іх прымянення, а таксама з мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі 13 кастрычніка падпісаў указ №483, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 28 лістапада 2005 года № 551 "Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху".

У адпаведнасці з указам павялічваецца час навучання практычнаму ваджэнню аўтамабіля пры падрыхтоўцы кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорыі В з 40 да 50 гадзін. Пры гэтым аўташколам прадастаўляецца чатырохмесячны тэрмін для арганізацыі падрыхтоўкі кіроўцаў у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі.

Да элементаў дарогі аднесены размешчаныя на праезнай частцы дарогі пасадачныя пляцоўкі і астраўкі бяспекі, што дазволіць распаўсюдзіць абавязак уладальнікаў дарог па ўтрыманні элементаў дарог у бяспечным для руху стане на названыя збудаванні.

Устанаўліваецца таксама абавязак перавозкі дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад або іншых сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама пры перавозцы ў аўтамабілі-таксі).

Змяняецца мінімальная ступень святлапрапускання для ветравога шкла транспартнага сродку, пры якой дапускаецца яго ўдзел у дарожным руху, з 75% да 70%.

Прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т.

Акрамя таго, уводзяцца новыя віды дарожнай разметкі для арганізацыі руху веласіпедаў, для абазначэння напрамкаў руху па палосах на скрыжаваннях са складанай канфігурацыяй.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-